Прыслоўе - Schools.by

Report
Прыслоўе – самастойная часціна мовы, якая абазначае прымету дзеяння
(ціха спяваць, моцна трымаць, хутка бегчы)
або прымету іншай прыметы ці прадмета
(вельмі прыгожы, зусім кволы, па-сяброўску даверліва, дом насупраць, кава па-турэцку)
і адказвае на пытанні
як? якім чынам? калі? дзе? куды? чаму? з якой нагоды? з якой мэтаю? навошта?
Прыслоўе – нязменная часціна мовы.
Прыслоўі
не скланяюцца,
не спрагаюцца,
не маюць роду і ліку: канчаткі ў іх не вызначаюцца
У сказе прыслоўе найчасцей бывае акалічнасцю:
Ды ўсё ж я лішне самаўпэўнена думаю часам, што я цябе нібыта добра ведаю, мая красуня зямля,
мой мужны, сціплы, працавіты і таленавіты народ. (П. Броўка)
думаю (як?) самаўпэўнена – акалічнасць спосабу дзеяння;
самаўпэўнена (у якой меры?) лішне – акалічнасць меры і ступені;
думаю (калі?) часам – акалічнасць часу;
ведаю (як?) добра – акалічнасць спосабу дзеяння.
Прыслоўі могуць абазначаць
разнастайныя прыметы дзеяння:
месца:
навокал, паблізу, пагэтуль, зводдаль
час:
загадзя, летась, заўчора, сёння, штодзень
прычыну:
навошта, спрасонку, чамусьці, нашто
мэту:
напаказ, знарок, сумысля
спосаб дзеяння:
адмыслова, гучна, нязручна, пешшу, шчыра
меру і ступень:
якраз, досыць, ледзьве, удвая, прыблізна
Калі прыслоўе паясняе назоўнік ( а гэта бывае нячаста),
яно з’яўляецца азначэннем у сказе:
дзверы (якія?) направа, дарога (якая?) дахаты
У ролі прыслоўяў могуць выступаць устойлівыя адзінкі мовы – фразеалагізмы:
дзень у дзень, нага ў нагу, гады ў рады, на свае вушы, з пятага на дзесятае,
як кінуць вокам, як панесці, як дыхнуць і інш.
Асобую групу складаюць прыслоўі, якія абазначаюць стан прыроды і чалавека ў безасабовых
сказах (у іх няма дзейніка). Такія прылоўі тады з’яўляюцца выказнікамі:
Праз месяц стане ўжо цёпла.
Радсна на душы, спакойна.
Толькі выказнікамі могуць быць словы
трэба, неабходна, можна, нельга:
Трэба зрабіць усё старанна і ў час.
Нельга адмовіць у такім цяжкім становішчы.
Іншыя прыслоўі могуць быць і выказнікамі, і акалічнасцямі:
Ціха ў лесе вечарам.
Адказваў сёння Пеця ціха і няўпэўнена.
Ступені параўнання прыслоўяў
Прыслоўі, утвораныя ад якасных прыметнікаў,
маюць дзве ступені параўнання –
вышэйшую і найвышэйшую:
хутка – больш хутка, хутчэй, менш хутка, вельмі хутка, хутчэй за ўсіх
Прыслоўі на -а, утвораныя ад якасных прыметнікаў,
маюць дзве ступені параўнання:
вышэйшую і найвышэйшую.
Яны, як і ў прыметніках, могуць быць простай і складанай формы.
Простая форма вышэйшай ступені параўнання
ўтвараецца ад зыходнай формы прыслоўя (адкідваецца суфікс -а)
пры дапамозе суфікса -эй,(-ей):
выразна растлумачыць – выразней растлумачыць,
прыгожа аздобіць – прыгажэй аздобіць
Вышэйшая ступень параўнання прыслоўяў
добра, дрэнна, многа, мала
утвараецца ад іншых асноў пры дапамозе суфікса -ш:
добра – лепш, дрэнна – горш, многа – больш, мала – менш,
але і болей, меней
Складаная форма вышэйшай ступені параўнання
ўтвараецца далучэннем да зыходнай формы прыслоўя слоў
больш, менш:
выразна – больш выразна, прыгожа – менш прыгажа,
высока – больш высока, глыбока – менш глыбока
Простая форма найвышэйшай ступені параўнання прыслоўяў утвараецца
ад простай формы вышэйшай ступені
пры дапамозе прыстаўкі най-:
весялей – найвесялей, гусцей – найгусцей, больш – найбольш
Адпаведная ёй складаная форма ўтвараецца
спалучэннем прыслоўяў са словамі найболь, найменш:
найбольш весела, найменш густа
Значэнне найвышэйшай ступені набываюць у маўленні і словазлучэнні тыпу
вельмі цікава, надта складана, сама больш,
а таксама надзейней за ўсё, больш за ўсіх.
Найвышэйшая ступень параўнання прыслоўяў у беларускай мове ўжываецца нячаста.
Спосабы ўтварэння прыслоўяў
Прыслоўі ўтвараюцца
з дапамогаю (шляхам)
прыклады
прыставак
доўга – надоўга, калі – некалі, заўтра – назаўтра …
суфіксаў
добры – добра, бегчы – бегма, калі – калісьці,
куды – куды-небудзь…
прыставак і суфіксаў
дом – дадому, новы – па-новаму, два – удвух,
таварыскі – па-таварыску, век – навекі…
зліцця слоў
штодзень, таксама, мімалётам…
паўтору аднолькавых
ці сэнсава блізкіх слоў
ледзь-ледзь, даўным-даўно, шыварат-навыварат…
пераходу іншых часцін мовы
ў прыслоўі
часам, ноччу, зімой
Правапіс прыслоўяў, утвораных
суфіксальным спосабам
Пры дапамозе суфіксаў прыслоўі
ўтвараюцца ад
прыметнікаў, лічэбнікаў, займеннікаў,
дзеясловаў і прыслоўяў.
Найбольшая колькасць прыслоўяў утворана ад
якасных прыметнікаў з дапамогай суфікса -а :
горача, весела, далёка, настойліва
Прыслоўі з суфіксам -сьці
пішуцца ўаўсёды р а з а м:
дзесьці, калісьці
Прыслоўі з суфіксам -небудзь
заўсёды пішуцца праз д э ф і с:
калі-небудзь, дзе-небудзь
Склад не ў суфіксе націскны.
У прыслоўях, утвораных на
-а (-о), -е пішацца н або нн,
як і ў прыметніках, ад якіх яны ўтварыліся:
разумны – разумна, старанны – старанна,
задуменны – задуменна, адважны - адважна ,
даўні – даўно, крайні - крайне
Злітнае напісанне прыслоўяў, утвораных
прыставачным і прыставачна-суфіксальным спосабам
Пішуцца
заўсёды
разам
Пішуцца
разам
•Прыслоўі, утвораныя ад іншых прыслоўяў пры дапамозе прыставак:
•назаўсёды – заўсёды, залетась – летась, назусім – зусім, занадта – надта,
•нідзе – дзе, нямала – мала, някепска - кепска
•Прыслоўі, утвораныя са спалучэнняў прыназоўнікаў (сталі прыстаўкамі) з
некаторымі займеннікамі:
•нашто, потым, зусім, навошта, нізашто
Разам пішуцца:
прыслоўі, утвораныя спалучэннем прыназоўнікаў з рознымі
склонавымі формамі н а з о ў н і к а ў.
Сярод іх вылучаюць:
прыслоўі, што маюць у сваім складзе назоўнікі, якія ў сучаснай
мове самастойна не ўжываюцца:
досыць, дашчэнту, бесперастанку, даспадобы, знячэўку, насцеж,
запанібрата
прыслоўі з шырокім прасторавым і часавым значэннем, якія
маюць у сваім складзе назоўнікі вечар, ранак, ноч, дзень, верх,
ніз, гара, даль, высь, бок, перад, пачатак, раз:
увечары, звечара (але пад вечар), зранку (але з ранку да вечара, з
вечара да ранку), уночы, удзень, уверх, уверсе, зверху, знізу (але з
верху да нізу, з нізу да верху), угары удаль, увысь, уперад, наперадзе,
спачатку, адразу і інш.
прыслоўі, утвораныя спалучэннем назоўнікаў з прыназоўнікамі,
паміж якімі нельга без змены сэнсу паставіць азначэнне або да
назоўніка нельга паставіць склонавага пытання:
дадому, нанач, накрыж, напалову, увосень, узімку, напаказ,
спадылба, упершыню, навекі, углыб, апоўдні, апоўначы
Разам пішуцца:
прыслоўі, утвораныя спалучэннем прыназоўнікаў з рознымі
склонавымі формамі к а р о т к і х п р ы м е т н і к а ў:
дабяла, дачыста, справа, зацемна, здаўна, нанава, паціху
прыслоўі, утвораныя спалучэннем прыназоўнікаў у, на
з поўнымі п р ы м е т н і к а м і ж а н о ч а г а р о д у
ў вінавальным склоне:
упустую, урассыпную, наўдалую начыстую, ушчыльную,
але: у адкрытую
прыслоўі, утвораныя спалучэннем прыназоўнікаў у, на
з л і ч э б н і к а м і:
удвух, удзвюх, утрох, утрая, надвое, упяцёх,
але: у адно, па двое, па трое
Раздзельнае напісанне прыслоўяў
Раздзельна (асобна) пішуцца:
спалучэнні назоўнікаў з прыназоўнікамі, якія не канчаткова
перайшлі ў прыслоўі, бо назоўнік можа ўжывацца ў розных
склонавых формах:
на памяць, па памяці; да пары, не ў пару; за мяжой, з-за мяжы, за
мяжу; пад пахай, пад паху, з-пад пахі
устойлівыя спалучэнні, у якіх слова паўтараецца ў розных
склонах з прыназоўнікамі:
дзень пры дні, след у след, час ад часу
спалучэнні назоўнікаў, якія пачынаюцца галоснай, з
прыназоўнікам у:
у абмен, у адзіночку, у абдымку, у абрэз
спалучэнні назоўнікаў з прыназоўнікамі без, з, на, да:
без разбору, без аглядкі, з ходу, з разбегу, з размаху, да зарэзу, да
ўпаду, на ляту, на віду, на вока
спалучэнні слоў
усё роўна, як след, без дай прычыны, без дай рады
Правапіс не (ня), ні з прыслоўямі
Пішацца
разам
Пішацца
разам
Пішацца
асобна
Пішацца
разам
Пішацца
разам
•Не (ня) з прыслоўямі на -а пішацца разам:
•калі прыслоўе без не (ня) не ўжываецца:
•няўхільна, непахісна, няўцешна, неабходна
•Не (ня) з прыслоўямі на -а пішацца разам:
•калі прыслоўе з прыстаўкай не (ня) можна замяніць сінонімам без не (ня):
•нявесела (сумна), нялёгка (цяжка), нядобра (кепска)
•Не з такімі прыслоўямі пішацца асобна, калі з’яўляецца часціцай,
адмаўляючы тое, што азначае прыслоўе. Тады пасля прыслоўя ёсць або
падразумяваецца слова з супрацьлеглым значэннем:
•не весела, а сумна; вярнуся не хутка
Не пішацца разам у неазначальных прыслоўях:
недзе, некуды, неяк,
а таксама ў слове нельга
Прыстаўка ні- заўсёды ненаціскная і з адмоўнымі прыслоўямі
пішацца заўсёды разам:
нідзе, ніяк, ніколі
Адмоўныя прыслоўі ў сказах, дзе ўжываецца дзеяслоў-выказнік з
часціцай не, узмацняюць адмаўленне:
Нідзе не было спакою Ніяк не мог дамовіцца.
Дэфіс у прыслоўях
Дэфіс пішацца:
у прыслоўях з прыстаўкай абыабы-як, абы-дзе, абы-калі, абы-куды
пасля прыстаўкі па- ў прыслоўях на -ому, -аму, -яму, -йму, -ску, -цку, -ы
па-старому, па-новаму, па-братняму, па-мойму, па-таварыску,
па-брацку, па-дзіцячы
пасля прыстаўкі па- ў прыслоўях, утвораных ад парадкавых лічэбнікаў:
па-першае, па-другое
Праз дэфіс пішуцца таксама складаныя прыслоўі:
ледзь-ледзь, дзе-нідзе, калі-нікалі, раз-пораз, мала-памалу, перш-наперш

similar documents