Спампаваць прэзентацыю (5,8 МБ)

Report
Беларуская літаратура, праграма пераходнага перыяду 9/ клас
засваенне новага матэрыялу
Тэма: Біблія як помнік
старажытнага пісьменства і
крыніца літаратуры
тып урока:
Мэты і задачы:
1) Агульнаадукацыйная
Паказаць уплыў
хрысціянства на развіццё
сярэднявечнай культуры.
Даць уяўленне пра Біблію
як адзін з найвялікшых
здабыткаў духоўнай
культуры і помнік
літаратуры. Пазнаёміць з
паняццем б і б л і і з м.
Адпрацоўваць уменне
знаходзіць, разумець і
Рафаэль, “Сон Іезекііля”
вызначаць ролю
бібліізмаў у тэкстах;
Мікалай
Ге
“Суд Саламона”
2) Выхаваўчая
Выхоўваць у вучняў павагу да біблейскіх тэкстаў,
на аснове якіх прывіваць хрысціянскую мараль і
этыку, пачуццё далучанасці да свету
хрысціянства, да вечных каштоўнасцей;
3) Развіццёвая
На аснове аналізу
біблейскіх твораў
“Эклезіяст”, “Песня песняў
цара Саламона”,
прыпавесцей Хрыста
развіваць крытычнае
мысленне, пашырыць
кругагляд вучняў,
развіваць здольнасць
аналізаваць,
сістэматызаваць і
канспектаваць крытычны
матэрыял.
Эпіграф
У сей кнізе ўсі законы і
права, імі ж людзі на зямлі
справаваціся імаюць,
напісаны суць. У сей кнізе
ўсі лякарствы душэўныя
і цялесныя зупольна
знайдзеце...
Францыск Скарына
Абсталяванне: аўдыёзапіс
“Псалмы” на вершы Рыгора
Барадуліна, музыка і выкананне
Алеся Камоцкага, рэпрадукцыі на
біблейскія сюжэты карцін
Альбрэхта Дзюрэра, кнігі Бібліі,
кніжны стэлаж па тэме.
Ход урока
Арг. момант: праверка падрыхтаванасці кабінета да
ўрока, наяўнасці ў вучняў канспектаў, падручнікаў,
дапаможнага матэрыялу і інш.
I. Франтальная работа з класам па пытаннях:
 - Як вы разумееце слова “Біблія”? / Слова паходзіць ад


назоўніка ў мн. ліку biblia, літаральна “кнігі/.
- З чаго складаецца гэта кніга? /Са Старога Запавету і
Новага, ці Евангелля – добрай весткі аб нараджэнні Хрыста
Сына Божага/.
- Якое прызначэнне тэкстаў Бібліі? /У іх паведамляецца пра
гісторыю іудзейскага народа ад жыцця ў Егіпце да
заснавання Ізраільскай дзяржавы – зямлі абетаванай. Кнігі
Бібліі – невычэрпная крыніца ведаў па гісторыі, культуры,
палітыцы, амаль па ўсіх галінах жыццядзейнасці людскога
грамадства /.
-
Прыгадаем, аб чым паведамляе Стары Запавет? /Кнігі
Старога Запавету апавядаюць пра стварэнне свету
(паходжанне вады, зямлі, неба, раслін і жывёл, чалавека),
пра гісторыю ізраільскага народа, прарокаў і прароцтвы/.





II. Запіс у канспекты
Усе гэтыя кнігі падзяляюцца на
Законаўстаноўчыя (5-цікніжжа прарока Майсея: Быцця,
Зыходу, Левіт, Лічбаў, Другога Закону);
Гістарычныя (Ісуса Навіна, Суддзяў, Руфі, 1-4 кн. Царстваў,
2 кн. Параліпаменан, 2 кн. Ездры, кн. Эсфір);
Павучальныя (Іоў, Псалтыр, Саламонавы прыпавесці,
Эклезіяст і Песня Песням);
Прароцкія (Кнігі прарокаў Ісаі, Ерамея, Езэкііля, Данілы і 12ці малых прарокаў)
- А што сабой уяўляе Новы Запавет? /Кнігі гэтай часткі
прысвечаны жыццю Хрыста ад нараджэння да ўкрыжавання
і ўзнясення, жыццю апосталаў/. Можна вылучыць 3 часткі:
Дабравесце, ці Евангелле (4) ад Мацвея, Маркі, Лукі і Яна;
Дзеі Апосталаў;
Пасланні апостала Паўла, 4-ы пасланні Юды, Пятра, Яна і
Апакаліпсіс.

1.
2.
3.
4.
5.
6.
7.
8.
III. Пастаноўка задач урока. Суадносіцца з
планам на дошцы:
Структура Бібліі
Гісторыя стварэння
Драматычны шлях развіцця грамадства
Таямніцы Кнігі Кніг: а/ аўтара!; б/ шукаем бібліізмы;
Легенды Старога Запавету: а/ “святло ад цемры”,
б/ пабудуй каўчэг!, в/ якая вежа галоўная? г/ веліч і
пракляцце Майсея
Песня Песням – гімн каханню
Эклезіяст і залатая сярэдзіна
Ва ўсім Бог і ва ўсім Чалавек!
III. Тлумачэнне новага матэрыялу.
Эўрыстычная гутарка, франтальная работа з
мэтай стварэння праблемнай сітуацыі,
актывізацыі разумовых здольнасцей вучняў.





Біблія – крыніца еўрапейскай культуры. Асобныя часткі
старэйшыя за паэмы славутага Гамера. Гэта самая галоўная
кніга, якая даносіць да нас праз тысячагоддзі мудрасць
жыцця. Але ж стаўленне да Бібліі не было аднолькавым:
адны лічылі яе вялікім адкрыццём, Словам Божым, святлом
хрысціянскай веры;
другія лічылі тэксты падманам, опіумам для народа і г. д.;
трэція глядзелі на тэксты прагматычна, шукалі памылкі
недакладнасці, крытыкавалі;
для большасці ж культурных людзей Біблія – шэдэўр
сусветнай культуры – кніга, якая натхняла і натхняе
славутых паэтаў, мастакоў, кампазітараў на творчасць.
- Калі ж узнікла гэтая кніга? У сучаснай мове гэта назва
азначае адзін твор. Але слова паходзіць ад назоўніка ў мн.
ліку biblia, літаральна “кнігі”. Поўны спіс біблейскіх кніг –
канон – уключае 73 кнігі (каталіцкі) або 66 кніг (праваслаўны).
Першая частка – Стары Запавет, напісаны на старагабрэйскай
мове з фрагментамі на старагрэцкай і арамейскай, ствараўся
на працягу многіх стагоддзяў: з XIII ст. да н. э. па I ст. н. э.
Новы Запавет напісаны на старагрэцкай мове ад 51 па 95 гг.
н. э.
Нараджэнне
Хрыста
XIII ст. да н. э. па I ст. н. э.
51 па 95 гг. н. э.
- У IV ст. н. э. святы Геранім зрабіў поўны пераклад Бібліі на лацінскую
мову (т. зв. Вульгата), ужываецца гэты пераклад у рымска-каталіцкай
царкве. Першы пераклад са старагрэцкай на славянскую,
старабалгарскую належыць Кірылу і Мефодзію. Кірыл пераклаў (~863
г.) Новы Запавет, а Мефодзій Стары Запавет ужо пасля смерці Кірыла.
Важнай гістарычнай падзеяй у жыцці нашага народа з’явілася
перакладчыцкая дзейнасць славутага асветніка, першадрукара
Францыска Скарыны (звярнуць увагу на эпіграф на дошцы) у I чвэрці
XVI ст. Пераклаў са старачэшскай мовы і выдаў 23 кнігі Старога
Запавета.
У XX ст. перакладалі Біблію на сучасную беларускую мову: са
старагрэцкай Антон Луцкевіч, Янка Станкевіч са старагабрэйскай і
старагрэцкай, ксёндз Уладыслаў Чарняўскі з лацінскай, Анатоль Клышка
са старагрэцкай, Васіль Сёмуха з царкоўнаславянскай.
- У Бібліі адлюстраваны драматычны шлях развіцця чалавецтва.
Паспрабуем даказаць гэта. Якія эпізоды сведчаць пра драматызм, нават
трагізм? /Вучні прыгадваюць пакуты людзей у Егіпце, складаныя
узаемаадносіны з Богам, пакаранні за грахі людзей – Ноеў каўчэг,
галубка, Вавілонская вежа, сатварэнне куміра - Залатога цяльца,
немагчымасць Майсея ўвайсці на зямлю абетаваную і інш./
-З чаго пачынаецца Біблія? З Быцця – узнікнення свету,
рассялення народаў, станаўлення дзяржаваў, грамадства...
- А заканчваецца? – Апакаліпсісам, сімвалічным малюнкам
“канца свету”.
- Што ж ляжыць у аснове біблейскай філасофіі?
1. Апраўданне жыцця і яго крыніцы Бога перад сусветным
гістарычным злом.
2. Усе гістарычныя падзеі хоць і плод людской волі, але
прадвызначаны Богам.
3. Месіянства – вера ў прыход Збавіцеля, у яго царства на
зямлі, абраныя Богам народы выконваюць Боскую волю
4. Гістарычны працэс меў свой пачатак і будзе мець сваё
завяршэнне.
У Бібліі шмат загадкавага, патаемнага, таго, што
спасцігаць можна да скону дзён. Кнігі пісаліся стагоддзямі!..
Ды і рознымі аўтарамі па сацыяльным паходжанні: цары, да іх
набліжаныя, служкі царквы, быў рыбак, зборшчык падаткаў,
селянін...Тэксты розныя і па жанры: міфы і легенды, паданні,
пропаведзі, прыпавесці, духоўныя песні і гімны.
-
Здавалася, не можа быць цэласнасці. Але ж кнігі сабраныя
пад адну вокладку. Яны яднаюцца адной тэмай, ідэяй.
Якой? Перадаецца дамоўленасць Бога з народам – у
Старым Запавеце, а ў Новым – Бога з усім чалавецтвам. - Дык чым жа тлумачыцца адзінства?
Боскай прадвызначанасцю, нібы сам Бог рукамі і розумам
людзей стварыў Кнігу Кніг.
Мы на ўроку літаратуры. Дзеля чаго нам патрэбна
вывучаць Біблію?
- Так, без ведання асноўнага зместу Бібліі немагчыма
распазнаць аўтарскую задумку ў шматлікіх твораў ад
сярэднявечча да нашых дзён.
- Біблія – каштоўнасць вечная. Застаецца з чалавецтвам
увесь час. Чаму? Як гэта можна даказаць? У кнігах
гэтых - выток мудрасці, жыццёвых ведаў, вобразаў і
сюжэтаў. Гэта адна з галоўных крыніц, што сілкуе
мастацтва і літаратуру ва ўсім свеце, не страчвае і сёння
свайго значэння.
І ў сучаснай літаратуры можна
знайсці шмат таго, што звязана з
Бібліяй.
БІБЛІІЗМЫ
1. Сюжэты
2. Матывы
3. Біблейскія героі
4. Фразеалогія
5. Пераасэнсаваная фразеалогія і інш
Аперажаючае заданне: вучням
раздаюцца ўрыўкі з твораў, дзе ёсць
бібліізмы. Аналіз урыўкаў з твораў
(гл. Дадатак №1) Настаўнік
удакладняе, робіцца выснова аб
прысутнасці бібліізмаў у творах.
Вызначым, што мы называем
БІБЛІІЗМАМІ? (Запіс ў канспекты)
БІБЛІІЗМЫ
1. Сюжэты
2. Матывы
3. Біблейскія героі
4. Фразеалогія
5. Пераасэнсаваная
фразеалогія і інш
БІБЛЕЙСКІЯ ВЫРАЗЫ І
ФРАЗЕАЛОГІЯ
Новы Запавет
 Хто да нас з мечам
прыйдзе, ад меча і
загіне
 Перакуем мячы на
аралы
 Узысці на Галгофу
 Несці свой цяжкі крыж
 Цярновы (церневы)
вянок (шлях)
 Блудны сын
 Кінуць камень
 Богу Богава, а кесару
кесарава
Стары Запавет
 Залатое цяля
 Манна з нябёсаў
 Ноеў каўчэг
 Кожнай твары па пары
 Усё марнасць марнасцяў
 Што было, тое і будзе
 Не капай ямы іншаму
 Не разбурай агароджы, за якой
змяя
 Залатая сярэдзіна
 Усяму свой час (час вайне і час
міру, час любіць і час
ненавідзець, час збіраць камяні і
час раскідаць і інш.)
 Не сатвары сабе куміра

Біблія мае тры сэнсы: літаральны, сімвалічны, патаемны.
Прыгадаем стварэнне свету. 1 дзень – Бог аддзяліў святло ад
цемры (рэпрадукцыя карціны Мікеланджэла). Толькі ў 4-ы дзень,
як сказана, стварае сонца, месяц, зоркі. “Што ж тады свяціла?” –
гавораць крытыкі Бібліі.
Святло і цемра – самыя важныя паняцці. Навуковыя адкрыцці
сведчаць: касмічная прастора напоўнена фатонамі, носьбітамі
святла, мірыяды іх працінаюць космас.



Чалавека Бог стварыў падобным да сябе. Што маецца на
ўвазе? Хутчэй Чалавек – Бог на зямлі і падобны да Бога сваімі
творчымі здольнасцямі. Чалавек – творца. А першыя людзі, Адам
– сімвалізуе ўсё чалавецтва, Ева – усё матэрыяльнае, маці ўсяго
існуючага.
Разгледзем некаторыя легенды СТАРОГА ЗАПАВЕТУ.
Раскажыце пра Патоп і Ноеў каўчэг (вучні пераказваюць
легенду). Які ж патаемны, сімвалічны сэнс гэтай легенды?
Патоп – непазбежная смерць. Але чалавек можа пабудаваць унутры
сябе каўчэг, сабраць у ім усе каштоўнасці, уласцівыя роду людскому,
веды... У гэтым бессмяротнасць. Каб вашыя дзеці паўтарыліся ў вас, як
вы ў сваіх бацьках. Пабудуй унутры сябе каўчэг!

Вавілонская вежа (вучні пераказваюць легенду) Вежа
– сімвал цывілізацыі. Людзі вераць у тэхнічныя сродкі, у
прагрэс, у інтэлект. Усё гэта і сімвалізуе вежа. Але
прыходзіць момант, калі людзі аддаляюцца, перастаюць
разумець адзін аднаго (у сюжэце – змешанне моў). Бог
пакараў людзей. Трэба было клапаціцца пра духоўнае
ўзвышэнне, трэба будаваць вежу ў душы сваёй.
Майсей вывеў народ свой да Зямлі Абетаванай. Народ
прайшоў праз вялікія выпрабаванні. 40 год блукання ў
пакутах і нястачы! Хіба нельга было хутчэй? У чым
прычына? Чаму? Адкажам... Але спачатку паслухаем
запіс... (Гучыць псалм № 26, выконв. А. Камоцкі на верш
Р. Барадуліна)
Каб апошні сканаў, хто помніў рабства ў Егіпце.
Значыць трэба было знішчыць большае рабства –
духоўнае. Народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін творча
перапрацаваў біблейскія сюжэты, яго псалмы – гэта
вершаваны аповед пра славутую кнігу.



Адна з самых знакамітых кніг Бібліі “Найвышэйшая песня
цара Саламона”, прыпісваецца сыну цара Давыда Саламону –
мудраму і справядліваму. Твор заснаваны на матывах вясельнага
абраду. Тут мы знаходзім мастацкія сродкі, што перадаюць
пачуцці закаханых. Прамінулі стагоддзі, але і сёння паэты такімі
ж слоўнымі фарбамі малююць адносіны закаханых, услаўляюць
каханне. Аўтар апраўдвае светлае, чыстае каханне, з аднаго
боку, перад уседазволенасцю, распустай, а з другога боку, перад
залішнім аскетызмам, стрыманасцю пачуцця. (Юнак за
каханага і дзяўчына за каханую чытаюць урыўкі з
“Песні”). Якія ж вобразныя сродкі дапамагаюць аўтару?
(Вучні называюць сродкі і зачытваюць прыклады)
А што такое Эклезіяст? Іншая назва “Прапаведнік”. Раней твор
прыпісвалі цару Саламону. Але аўтарства невядомае. Аўтар,
назіраючы жыццё, прыходзіць да высновы, што ўсё не мае сэнсу.
Напрыклад, багацце не забярэш у магілу. Дарэмна людзі
аддаюцца і вяселлю, яно не прыносіць карысці. Веды
павялічваюць самоту... Чалавек павінен змірыцца, прыняць
жыццё як ёсць, трэба верыць у Бога і трымацца залатой
сярэдзіны.
Гэты твор змяшчае шмат жыццёвай мудрасці. Таго, што вы раней
чулі, але не ведалі, адкуль гэтыя выразы. (Вучні прыгадваюць філасофскія
выказванні з твора: “Усяму свой час, час нараджацца і час паміраць, час вайне і час
міру..., хто разбурае агароджу, таго можа ўкусіць змяя, хто капае яму, той..., хто не
навострыць сякеру, шмат намаганняў прыкладзе... і інш”)

Яшчэ адна таямніца... Ісус Хрыстос нарадзіўся у Віфлееме
на Іудзейскай зямлі і ў сям’і іудзеяў. Гэта не выпадковасць,
неабходна была важная ўмова для з’яўлення Хрыста. Якая?
Вера ў адзінага Бога ўсяго народа. Чаму менавіта там?
Чаму сярод гэтага народа? 2000 тысячы год таму мозг
чалавека быў ужо здольны прыняць ідэю сапраўднага Бога.
А іудзейскі народ ужо верыў у адзінага Бога (монатэізм)
Хрыстос адзінасутны з Бацькам Сваім адначасова і Бог і
Чалавек. Дакажыце, што Ён ва ўсім Бог. Цуды Хрыста: з
рыбай і хлябамі, з віном, ішоў па вадзе, нарэшце
ўваскрашэнне з мёртвых, выкупленне грахоў усяго
чалавецтва, пачынаючы з Адама...

Ён ва ўсім і чалавек. Доказы: Яму ўласцівыя пачуцці
людскія: гнеў, сум, туга, роспач, адчай, пяшчота. Ён можа
адчуваць голад, стомленасць, моцны, нясцерпны боль. Ён –
ідэал чалавека. Больш вялікага, больш высокага сімвала,
чым Хрыстос не створана ў чалавечай култьтуры. І для
літаратуры ён ідэал чалавека. Усе героі сусветнай культуры
так ці інакш набліжаны да яго.
IV. Падагульненне
Настаўнік звяртае ўвагу
зноў да пунктаў плана (на
дошцы). Сцісла
раскрываецца змест кожнага
пункта
V. Задаванне дамашняга
задання. Каментар.
Гартаючы старонкі
Бібліі..(сачыненнемініяцюра)
VI. Выстаўленне і
каменціраванне адзнак.
Рафаэль,
“Крыжовы шлях на Галгофу”
На ўроку можна выкарыстаць
ілюстрацыі

Пусен, “Пакланенне
Залатому цяльцу”

Мікеланджэла, “Аддзяленне святла
ад цемры”

Альбрэхт Дзюрэр, “Нараджэнне Хрыста”,
“Выгнанне гандляроў з храма”

Альбрэхт Дзюрэр, “Уваход у Іерусалім”,
“Тайная вячэра”

Альбрэхт Дзюрэр, “У Гефсіманскім
садзе”, “Хрыста карануюць
цярновым вянком”

Альбрэхт Дзюрэр, “Понцій Пілат
умывае рукі”, “Крыжовы шлях”

Дадатак.
Тэксты для апераджаючага задання (Бібліізмы)
...Што ж дзіўнаго, калі, раптоўна крык дзяцёнка
Пачуўшы, дрогнуў я і аглядзеўся. Ах!
Я спудзіў хлопчыка; на руках і нагах
Ён, бедненькі, папоўз па траўцы ля сцяжынкі
Да нянькі траплячы — так год васьмі дзяўчынкі.
І вось, дабраўшыся, у падолак разам з ей
С трывожным голасам уткнуўся ён хутчэй
І як схіляецца ад ветра верх бярозкі,
Дзяўчынка к хлопчыку нагнулася і сьлёзкі
Сьціраючы яму, штось пачала казаць,
Каб заспакоіць плач — зусім, як бытцым маць.
І саліваліся ў жывы абраз ядыны
Той выгляд мацяры ды з облікам дзяўчыны —
Дзіцячым, цененькім; і ў гэты час яна,
Здавалося, была аж да краёў паўна
Якойсь шырокаю, радзімаю красою, —
I, помню, я на міг пахарашэў душою.
А можэ не краса была ў дзяўчынцы той, —
Дзяўчынцы ўпэцканай, і хілай, і худой, —
А штось вышэйшае, што Рафаэль вялікі
Стараўся выявіць праз Маці Божай лікі.
Максім Багдановіч, “У вёсцы “ (урывак, ТЭКСТ НЕАДАПТАВАНЫ)
... а «другое прышэсце» падыходзіла да брамы места.
Уваходзіла ў яе.
І наперадзе ішоў у прывязной барадзе і вусах адзіны хоць
трохі самавіты чалавек з усёй гэтай кампаніі. Ішоў і нёс на
плячах вялізны крыж. Ішло за ім яшчэ дванаццаць, усе ў
радне, і на тварах іхніх было ўсё, што душа зажадае, толькі
не святасць. Былі на гэтых тварах адбіткі галодных і
халодных начэй пад дажджом і другіх начэй, ля карчомнага
агню і ў хаўрусе з глякам віна. Было жыццё, якое сяк-так
падтрымлівалася падманам... Ішоў, калі разабрацца, самы
сапраўдны зброд: аматары выпіць, пад'есці, пераначаваць у
чужой адрыне, калі гаспадара няма дома. Ішлі камедыянты,
махляры, круцялі, лабатрасы, дагоднікі свайму чэраву,
гарэзнікі, насмешнікі. На тварах іхніх былі посныя,
добрапрыстойныя, набожныя міны — і гэта было недарэчна
і смешна.
За імі грукатаў драны жалкі фургон, а перад імі ішоў чалавек.
З цярновым вянцом на лбе.
Уладзімір Караткевіч, урывак з рамана “Хрыстос прызямліўся ў
Гародні”
Істоты, якія непрыкметна для ўсіх вылецелі з ратоў у
кардынала і дамініканца, у рай увайсці, бадай што, не здолелі
б. Таму што не былі яны белыя, і празрыстых хітончыкаў на іх
не было.
Былі яны зусім голыя, як Ева ў касцюме Адама, сабою цёмныя,
з «зубкамі, як часнык» і «хвосьцікам, як памялцо», па словах
неўміручай народнай песні пра смерць карчмара Лейбы.
Яны вылецелі, пакруціліся над галовамі гаспадароў і,
счапіўшыся хвастамі, весела ўзляцелі ўгору. Уладзімір
Караткевіч, урывак з рамана “Хрыстос прызямліўся ў
Гародні”
...Карова скубла ўнізе, а Сцепаніда пастаяла яшчэ на
гасцінцы, азіраючы з невысокай насыпкі знаёмае да драбніц
некалі сваё хутарское поле. Дзесяць гадоў яно ўжо было не іх
- калгаснае, але чыё будзе цяпер? Наўрад ці немцы аддадуць
ім зямлю, мабыць, ведаюць, што калі што выпусціш з рук, дык
назад не ўхопіш. Якая яна ні ёсць, гэта зямелька, гэты
пракляты Богам пагорак, празваны Галгофай, а вось шкада
яго, як маці шкада нягеглага свайго дзіцёнка. Колькі тут
выхадзілі яе немаладыя ўжо ногі, перарабілі яе хворыя рукі!
Васіль Быкаў, урывак з аповесці “Знак бяды”
...Крыж быў высозны і страшэнна цяжкі, варта ёй было
незнарок трошкі нахіліць яго, як яна спалохалася, што не
ўтрымае, але ўсё ж утрымала, і Пятрок пакрысе закідаў
яміну глеем.
- Памажы, Божа, не адступіся ад рабоў тваіх, - прабубніў ён,
хрысцячы спатнелы, спакутаваны за гэтыя дні твар. Яна
таксама перахрысцілася, падумаўшы: а мо і праўда паможа?
Адвядзе праклён ад гэтай клятай людзьмі і Богам зямлі.
Крыж пастаяў вясну і лета - на самай выспе над лесам і
ровам, воддаль ад дарогі. Кожны, хто ехаў ці ішоў
гасцінцам, пазіраў на гэты знак чалавечай бяды, але мала
хто ведаў, якая была то бяда. Тады ж нехта з высялкоўцаў
назваў гэты пагорак Галгофай, ды так і пайшло: Галгофа ці
гара Галгофа, а то яшчэ Петракова Галгофа. Так звалі і
пасля, як местачковыя камсамольцы Капылоў Жэнька,
Меерсон і малодшы Хвасько ўвосень павалілі крыж. Неяк
завіталі на хутар, папрасілі пілу, Пятрок даў, а Сцепаніда
яшчэ пачаставала іх квасам - якраз настаяўся, добры быў
квас, - хлопцы пажартавалі, напіліся і пайшлі. Яна думала,
што тыя мелі патрэбу ў лесе ці рове, а яны завярнулі па
мяжы на выспу і за якіх дзесяць хвілін спілавалі крыж.
Васіль Быкаў, урывак з аповесці “Знак бяды”
Біблейскія мясціны
Карту можна выкарыстаць на
розных этапах урока:
азнаямленне з Біблейскай
храналогіяй, з Ветхім
Запаветам, З Евангелле.
Даць аперажаючае заданне
вучням- “географам”
расказаць пра гарады,
мясціны, паведаміць, у сувязі
з чым яны згадваюцца ў Бібліі.

similar documents